3 верша «Ў вёсцы»
From Wikisource
3 верша «Ў вёсцы»
Аўтар: Максім Багдановіч
Калісьці летняю рабочаю парой
Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой
З абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты
Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя лк латы,
Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,
І аж счарнелася салома стрэх гнілых.
Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала,
І мала што вакол хоць трохі аздабляла
Вясковую нуду: мак яркія цвяткі,
Рознакалёрныя, як тыя матылькі
У градах высыпаў і цешыў імі душу,
Ды можна йшчэ было там-сам пабачыць грушу,
Крывую, старую... вось толькі і ўсяго.
І да таго ж з людзей не відна нікаго, —
Яны на полі ўсе не мельканець спадніца,
Не пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца,
Не ўгледзіш белую магерку мужыка,
Ў паветры не памкне іржанне жарабка,
і песня сумная не паліецца звонка...
Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка
Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!
Я слудзіў хлопчыка на руках і нагах
Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі,
Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі.
І вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей
З трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй
І, як схіляецца ад ветру верх бярозкі,
Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі
Сціраючы яму, штось пачала казаць,
Каб заспакоіць плач — зусім як быццам маць
І саліваліся ў жывы абраз ядыны
Той выгляд мацеры дьі з воблікам дзяўчыны,
Дзіцячым, цененькім і ў гэты час яна,
Здавалася, была аж да краёў паўна
Якойсь шырокаю‚ радзімаю красою,
І, помню, я на міг пахарашэў душою.
А можа не краса была ў дзяўчынцы той, —
Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, —
А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі
Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі.
<1910>