2002 My Belarusy lyrics contest

From Wikisource

Jump to: navigation, search

Possible Lyrics (Belarussian), Source:Government Newspaper "Soviet Belarus"

Словы: А.Бачыла
Музыка: Ул.Алоўнiкаў

Радзiма мая дарагая,
Ты у шчасцi жаданым жывi!
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любвi.

На рэках шырокiх i нiвах,
Заводах, будоўлях, - наўсцяж
Народ наш працуе руплiвы
I край узвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвiтае -
I песня ўзлятае сама.
Мне лепей ад роднага краю
Нiчога на свеце няма.

Чужое зямлi нам не трэба.
Пачуццi ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мiрнае неба
Не знала пажараў вайны.

Мы дружбы народам жадаем
I шчырай братэрскай любвi.
Радзiма мая дарагая,
Красуйся i ў шчасцi жывi!


Словы: Л.Пранчак
Музыка: В.Раiнчык

Красуй, Беларусь! Край мой родны, край свабодны,
Жывi i слаўся, - як прызнанне вымаўляю я.
Жывi, жывi! Красуйся ў радасцi заусёды
Блаславенная мая дарагая зямля.
Беларусь, Беларусь, ты красуйся ў радасцi заусёды.
Слаўся, слаўся у вяках ты - Радзiма мая!

Красуй, Беларусь! Дзе б нi быў я - ты са мною.
Сваёй пяшчотай нашы сэрцы аб'яднала ты.
Жывi, жывi! Люблю цябе я усёй душою,
Гордых продкаў вольны край, край пакутны, святы.
Беларусь, Беларусь, я люблю цябе усёй душою,
Ты - Айчына мая назаўжды, назаўжды!

Красуй, Беларусь! Наша спадчына i слава,
Краiна-мацi, ты жывi ў шчасцi з году ў год.
Жывi, жывi! Красуйся родная Дзяржава.
Будзе вечна на зямлi старажытны наш род.
Беларусь, Беларусь, слаўся наша родная Дзяржава!
Слаўся, слаўся ў вяках, беларускi народ!


Словы: М.Клiмковiч, Ул.Карызна
Музыка: Н.Сакалоўскі

Мы - беларусы - мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi.
Шчыра працуем, сiлы гартуем
Мы ў працавітай і вольнай сям'i.

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
Ў бiтвах за волю, ў бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Дружба народаў - сiла народаў,
Наш запаветны сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны - радасцi сцяг!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!


Словы: I.Карэнда
Музыка: Н.Сакалоўскі

Мы - беларусы, дзецi адзiнай,
Моцнай братэрствам, дружнай сям'i.
Нас аб'яднала Мацi-Радзiма,
Ёй мы на вернасць клятву далi.

Гонар Айчыны, велiч i славу
Будзем высока i годна трымаць!
Сцяг пераможны вольнай дзяржавы
Вечна над намi будзе лунаць!

Продкаў наказы мудрыя помнiм,
Прыклад iх мужны сiлу дае.
Працай руплiвай, працай нястомнай
Светлыя мары здзейснiм свае.

Гонар Айчыны, велiч i славу
Будзем высока i годна трымаць!
Сцяг пераможны вольнай дзяржавы
Вечна над намi будзе лунаць!

Шляхам абраным крочым да мэты -
Росквiту роднай Белай Русi.
Шчыра жадаем людзям планеты
Згоды i шчасця, мiрных часiн.

Гонар Айчыны, велiч i славу
Будзем высока i годна трымаць!
Сцяг пераможны вольнай дзяржавы
Вечна над намi будзе лунаць!


Словы: З.Марозаў
Музыка: Н.Сакалоўскі

Мы - беларусы, дзецi свабоды,
Крочым да шчасця шляхам жыцця.
Ў ясным сузор'i вольных народаў
Годна лунае наш велiчны сцяг.

Радасць стварэння, поступ адзiны -
Гэтым адвеку жыве беларус.
Слаўся у свеце, мацi-Радзiма,
Мiрна шчыруй, наша Белая Русь!

Моц гартавала ў буднях суровых.
Помняць iмёны мужных байцоў
Рунь веснавая у полi жыццёвым,
Сосны сiвыя вячыстых бароў.

Радасць стварэння, поступ адзiны -
Гэтым адвеку жыве беларус.
Слаўся у свеце, мацi-Радзiма,
Мiрна шчыруй, наша Белая Русь!

Сэрца Еўропы - край жураўлiны
Шчырай сябрынай роднiць людзей.
Свецiць высока ў небе Айчыны
Зорка нязгасная нашых надзей.

Радасць стварэння, поступ адзiны -
Гэтым адвеку жыве беларус.
Слаўся у свеце, мацi-Радзiма,
Мiрна шчыруй, наша Белая Русь!