У полі дзікім i апусцелым...

From Wikisource
Jump to: navigation, search
У полі дзікім і апусцелым...
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч, арыгінальная назва: Colloque sentimental, крыніца: http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm



 * * *

У полі дзікім і апусцелым
Праходзяць ноччу дзве мары ў белым.

Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы,
Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.

У полі дзікім і апусцелым
Аб прошлым шэпчуць дзве мары ў белым.

«Ты наша шчасце ці ўспамінаеш?» —
«К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?» —

«Ці б'ецца сэрца, хоць проці волі,
Пачуўшы імя маё?» — «Ніколі». —

«Вясёла, моцна і так прыгожа
Кіпела наша любоў». — «Быць можа». —

«Сінела неба, расла надзея...» —
«Надзей няма ўжо, і свет цямнее».

Так шэпчуць мары, ўкруг — дол аўсовы,
І чуе толькі ноч тыя словы.

(1913)

Personal tools
Namespaces

Variants
Actions
Navigation
Print/export
Toolbox
In other languages