Ой сівы конь бяжыць

From Wikisource

Jump to: navigation, search

Беларуска-украінская народная песня.

(Old Belarusan-Ukrainian folk song, author of lirics and music unknown)

[edit] Ой сівы конь бяжыць

Ой сівы конь бяжыць
На ім бела грыва
Ой спадабалася
Ой спадабалася
Мне тая дзяўчына

Ня так та дзяўчына
Як яе лічанька
Ой падай дзяўчына
Ой падай дзяўчына
На коня ручаньку

Рукі не падала
Тры словы сказала
Няхай бы я жыла
Няхай бы я жыла
Кахання не знала

Бо тое каханне
Звячора да рання
Як сонейка ўзыйдзе
Як сонейка ўзыйдзе
Каханне разыйдзе

Паўтор 1.


[edit] Спасылкі