Над магілай
From Wikisource
Над магілай
Аўтар: Максім Багдановіч (1908)
Каля шляху ў чыстым полі
Магіла стаіць;
Кругом круціць завіруха,
Гуляе, шуміць.
На магіле адзінока
Каліна расце;
Яе вецер абвявае,
Мяцеліца гне
І навокала магілы
Спявае-гудзіць
Пра таго, хто ў чыстым полі
Пахаваны спіць...
Interwiki: