Дзед (Багдановіч)

From Wikisource

Jump to: navigation, search

Дзед

Аўтар: Максім Багдановіч



Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед — i той сцягнуўся з печы,
Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,
I грэў пад старай світкай плечы.
  
Сінеўся бор, цякла вада,
Скрозь пахла мёдам i травою...
A дзеду нат i не шкада,
Што хутка будзе ён зямлёю.


<1913>


Interwiki: