Ô triste, triste était mon âme
From Wikisource
Ô triste, triste était mon âme
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч
* * *
О, сум усьні ў душы маёй,
Сум па кабеціне адной.
Я не усьцішыў горкіх сьлёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс;
Хоць сэрца, хоць душу сваю
Ўдалі ад ёй даўно таю.
Я не ўсьцішыў горкіх слёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс.
І сэрца, сэрца так стучыць
Душы маёй: «Ці можа быць,
Ці будзе зноў расстання сум,
Растання гордасьць, долі глум?»
Душа яму дае адказ:
«Як ведаць, мо сіло на вас,
Каб скуты мы і з ёй былі
Нат у растанні і ўдалі»
<1912>